Чарговую праверку на трываласць у гэтыя дні праходзяць егіпецкія праваахоўнікі

14 января 2014

У краіне ўзмоцненыя меры бяспекі - у сувязі з правядзеннем двухдзённага рэферэндуму па праекце новай канстытуцыі. Калі новы тэкст дакумента будзе зацверджаны, краіну, якая пасля ваеннага перавароту перажывае крызіс, чакаюць сур'ёзныя перамены. Асноўны закон накладзе забарону на стварэнне партый па рэлігійным прынцыпе. Гэта катэгарычна не задавальняе ісламістаў. Лідары ўжо забароненага руху Браты-мусульмане заклікаюць сваіх прыхільнікаў выйсці на акцыі пратэсту.


Незадоўга да адкрыцця ўчасткаў каля будынкаў суда ў Каіры ўзарвалася бомба. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Зараз шматлікія егіпцяне спадзяюцца, што гэтая спроба аднавіць мінулы дабрабыт будзе ўдалай. Бо, як вядома, значны працэнт дзяржбюджэту Егіпта складаюць даходы ад турыстычных паслуг, аб'ём якіх напроста залежыць ад палітычнай стабільнасці ў дзяржаве.