Чарговы выбух прагрымеў сёння раніцай у кітайскім Цяньцзіне

17 августа 2015

Пасля чаго з'явіліся полымя і белы дым. Вайскоўцы, якія знаходзіліся паблізу, былі тэрмінова эвакуіраваныя. Надзвычайнае здарэнне адбылося на складзе з небяспечнымі рэчывамі, які ўзарваўся ў мінулую сераду. Колькасць ахвяраў узрасла да 114 чалавек, звыш 90 лічацца прапаўшымі без вестак. Яшчэ больш як 700 застаюцца ў бальніцах. Напярэдадні кітайскія ўлады пацвердзілі, што на месцы здарэння знойдзеныя сотні тон высокатаксічнага цыяніду натрыю. Зараз у раёне складоў аўральнымі тэмпамі ідзе дэзактывацыя тэрыторыі. Да канца дня ўвесь цыянід можа быць сабраны, гэта заяўляе віцэ-мэр горада. Частка непашкоджаных бочак ужо вывезеная з месца здарэння. Іншыя запасы вельмі небяспечнага хімікату ізаляваныя.