Чарговы тэракт у Егіпце

26 декабря 2013
Галоўныя з сусветных навін ад святочных, на жаль, вельмі далёкія. Чарговы тэракт у Егіпце: у Каіры бомба была закладзеная на пешаходным пераходзе і ўзарвалася, калі па ім праязджаў аўтобус. Пацярпелі пяць чалавек. Раней паведамлялася пра аднаго загінуўшага, аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася. На месцы выбуху пазней знайшлі другую бомбу. Сапёры паспяхова яе абясшкодзілі. Адказнасць за тэракт пакуль не ўзяла на сябе ні адна групоўка. Паміж тым улады Егіпта афіцыйна абвясцілі ісламісцкі рух Браты-мусульмане, да якога належыць зрынуты прэзідэнт краіны Мухамед Мурсі, тэрарыстычнай арганізацыяй. Браты-мусульмане вінавацяцца ў дачыненні да тэракту ў горадзе Эль-Мансур, дзе нядаўна быў узарваны будынак паліцэйскага ўпраўлення. Сітуацыя ў краіне застаецца вельмі напружанай.