Чарговы "Саюз" стартаваў з Байканура

25 апреля 2020
“Ракета Перамогі” стартавала з Байканура на МКС! Чарговы "Саюз" з караблём "Прагрэс МС-14" даставіць на Міжнародную касмічную станцыю грузы, у тым ліку прадукты харчавання, медыкаменты, а таксама абсталяванне для бартавых сістэм МКС і апаратуру для правядзення эксперыментаў. Ну а Перамогай ракету назвалі таму, што яе ўпрыгожылі лагатыпам 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і ордэнамі. На борце "Прагрэсу МС-14" таксама знаходзіцца электронны носьбіт з прозвішчамі ўдзельнікаў Вялікай вайны.