Чарговы секс-скандал у Галівудзе

12 ноября 2017

У Галівудзе зноў перапалох. Лаўрэата "Оскара", акцёра Рычарда Дрэйфуса абвінавацілі ў дамаганнях. 58-гадовая сцэнарыстка і пісьменніца Джэсіка Тайш заявіла, што 30 гадоў таму зорка Галівуда агаліўся перад ёй у сваім трэйлеры на здымачнай пляцоўцы, а таксама неаднаразова рабіў ёй непрыстойныя прапановы. На што 70-гадовы Дрэйфус адказаў, што гэта быў проста флірт.