Чарговы раўнд перамоў паміж Расіяй і Украінай пройдзе ў Стамбуле

28 марта 2022

Новы раўнд перамоў паміж Украінай і Расіяй павінен пачацца раніцай 29 сакавіка ў Стамбуле. Гэта заявілі ў канцылярыі прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Па словах турэцкага лідара, ён сустрэнецца з дэлегацыямі заўтра да пачатку перамоў у Стамбуле. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, расійскі бок ужо прыбыў у краіну. Не абыходзіцца без інфармацыйных укідаў. Напярэдадні "Уол Стрыт Джорнал" і выданне "Белінгкэт" заявілі, што ў некаторых членаў дэлегацый нібы назіраюцца сімптомы атручэання хімічнай зброяй пасля перамоў у ноч з 3 на 4 сакавіка. І расійскі, і ўкраінскі бок гэтую інфармацыю абверглі і заявілі, што ўсе члены перагаворных груп працуюць у звычайным рэжыме.