Чарговы раўнд кансультацый па мірным урэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны пройдзе заўтра ў Данецку. Свой удзел у трохбаковай сустрэчы з удзелам Расіі, Украіны і АБСЕ сёння пацвердзілі прадстаўнікі апалчэння самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Пра гэта, у прыватнасці, выступаючы на сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў Страсбургу, заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Ён таксама паведаміў, што сёння накіраваў у Раду праект змяненняў у Канстытуцыю краіны, які прадугледжвае дэцэнтралізацыю ўлады ва Украіне. Пры гэтым адзінай дзяржаўнай мовай у краіне будзе аб'яўлена ўкраінская. Таксама Парашэнка паведаміў аб неабходнасці пазачарговых выбараў у Раду і органы мясцовай улады. Як чакаецца, яны могуць прайсці ўжо ў кастрычніку гэтага года.















