Чарговы інцыдэнт з амерыканскім круізным лайнерам

28 мая 2013

На судне, якое ішло на Багамы, адбыўся пажар. Пасажыраў, а іх на борце было больш за 2 тысячы, пачалі рыхтаваць да эвакуацыі. Праз некалькі гадзін  агонь усё ж патушылі, і людзі вярнуліся ў свае каюты. Зараз усе сістэмы працуюць спраўна, але судна вяртаецца назад у порт. Турыстам пакрыюць страту ад перарванага падарожжа.