Чарговы гучны скандал у ЗША

26 Чэрвеня 2013

Амерыканскіх падатковых чыноўнікаў выкрылі ў тым, што яны марнавалі бюджэтныя грошы на парнаграфію, алкаголь і забавы. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Міністэрства фінансаў ЗША. Падчас чарговай праверкі высветлілася, што супрацоўнікі падатковага ведамства марнавалі грошы са службовых крэдытных картак. Так, на адзін з ланчаў для чыноўнікаў было набыта за бюджэтны кошт 28 бутэлек віна, у іншых выпадках службовыя крэдыткі выкарысталі для куплі плюшавых цацак, апарата па вытворчасці папкорна, рамантычных навэл, біфштэксаў, смартфонаў, дзіцячых гульняў і нават аплату парнаграфічных фільмаў у Інтэрнэце. Акрамя гэтага, як паведамляецца, звыш 50 мільёнаў долараў за апошнія два гады сышлі на правядзенне канферэнцый, падчас якіх супрацоўнікі арганізацыі не раз спыняліся ў прэзідэнцкіх люксах і хадзілі на бейсбольныя матчы.