Чарговае групавое згвалтаванне ў Індыі

23 августа 2013
Аднаго з пецярых злачынцаў затрымалі. Мужчына прызнаў сваю віну. Асобы астатніх высветленыя. Вядзецца іх пошук. Пацярпелая - фотажурналістка - працавала разам з калегам. Зламыснікі напалі на іх і збілі, пасля чаго дзяўчыну звязалі, зацягнулі ў пусты будынак і згвалтавалі. На нейкі час яна знепрытомнела, але пасля змагла дабрацца да бальніцы. Зараз стан дзяўчыны ацэньваецца як стабільны.