Чарговая хваля гвалту ў Іраку

17 мая 2016

Ахвярамі трайнога тэракта ў Багдадзе сталі 69 чалавек. Лічба можа ўзрасці - паведамляюць мясцовыя ўлады. Шматлікія параненыя - усяго іх больш як сотня - знаходзяцца ў крытычным стане. Усе выбухі адбыліся ў шыіцкіх кварталах горада. Як мінімум у адным з выпадкаў бомбу прывяла ў дзеянне тэрарыстка-смяротніца, меркавана, завербаваная групоўкай "Ісламская дзяржава". Нагадаем, тыдзень таму ахвярамі серыі выбухаў у іракскай сталіцы сталі больш як 80 чалавек. Мясцовыя праваахоўнікі назвалі гэтыя нападзенні найбуйнейшымі па ліку загінуўшых за апошнія месяцы.