Чарговая маніфестацыя супраць COVID-пашпартоў сабрала тысячы дэманстрантаў у Рыме

16 октября 2021
Усё больш італьянцаў пратэстуюць на вуліцах. Прадпрыемствы аргонізоўваюць забастоўкі. Чарговая маніфестацыя супраць грын-пасаў сабрала тысячы дэманстрантаў у Рыме. Мясцовыя жыхары скандуюць "Мы - народ, мы - дэмакратыя". 

Мітынг супраць COVID-пашпартоў падтрымалі студэнты Мілана. Далучыліся да іх і італьянскія партовыя рабочыя. У знак пратэсту яны заблакавалі буйны порт у Генуі. Нагадаем, улады Італіі ўзмацнілі каранцінныя абмежаванні. Зараз без COVID-сертыфікатаў мясцовыя жыхары не могуць выходзіць на працу. 


Супрацоўнікі Boeing пратэстуюць супраць абавязковай вакцынацыі


Супраць абавязковай вакцынацыі пратэстуюць і супрацоўнікі Boeing. Спасылаючыся на ўказ прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, карпарацыя абавязала ўсіх супрацоўнікаў прайсці курс вакцынацыі ад COVID. Работнікі такім указам лідара краіны абураныя.

Джо Байдэн увёў абавязковую вакцынацыю для ўсіх чыноўнікаў федэральнага ўрада і яго падрадчыкаў. Прышчапіцца неабходна да 8 снежня 2021 года.