Чарга з фур на літоўска-польскай мяжы расцягнулася ўжо на 50 кіламетраў

17 марта 2020
Пасля рашэння аб закрыцці меж  у рамках барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса  Польшча пакінула толькі адзін пункт пропуску для грузавікоў, што едуць з трох краін Балтыі. Польскі бок дэталёва правярае вадзіцеляў і транспарт, у выніку  не спраўляецца з патокам. Урад Літвы вядзе напружаныя перамовы з Варшавай аб адкрыцці яшчэ хоць бы аднаго КПП.