У Стакгольме працягваецца сезон прысуджэння Нобелеўскіх прэмій. Літаральна 10 хвілін таму сталі вядомыя лаўрэаты па фізіцы. Прэміяй адзначаны трое даследчыкаў: амерыканец Сюкура Манабэ і немец Клаус Хасельман за адкрыцці, якія, як аб'яўлена, "паглыбілі наша разуменне працы складаных фізічных сістэм", а таксама італьянец Джорджа Парызі за адкрыцці, якія дазваляюць растлумачыць функцыянаванне складаных сістэм - як планетарных, так і атамарных. Заўтра ў Стакгольме аб'явяць лаўрэатаў у галіне хіміі.
Аб'яўлены лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі
5 октября 2021













