Аб’яўленая маштабная эвакуацыя замежных дыпламатаў з Украіны

12 февраля 2022
Па камандзе амерыканскага дзярждэпа схамянуліся заходнія пасольствы ва Украіне. Аб’яўленая маштабная эвакуацыя замежных дыпламатаў. Пакінуць "перадваенную" Украіну рэкамендавалі сваім грамадзянам Вялікабрытанія, Нідэрланды, Латвія, Эстонія, Германія, Бельгія, Канада, Японія, Аўстралія. І гэта не ўвесь спіс. Здарылася гэта пасля таго, як прэзідэнт ЗША папрасіў амерыканцаў пакінуць гэтую краіну "прама зараз" з-за верагоднасці абвастрэння канфлікту. Хоць Расія неаднаразова заяўляла, што не збіраецца ваяваць. 

І вось ужо нідэрландская авіякампанія KLM спыняе палёты ва Украіну.

А ў тэрытарыяльных водах Расіі - у раёне вострава Уруп на Курылах - была выяўленая падводная лодка ВМС ЗША тыпу "Вірджынія". Патрабаванне пакінуць тэрыторыю РФ судна праігнаравала, за што ў Мінабароны Расіі быў выкліканы ваенны аташэ ЗША.