Абвал фондавага рынку ЗША

14 мая 2019

Асноўныя індэксы дзелавой актыўнасці  знізіліся  ў сярэднім на 3 %. Гэта адбылося пасля таго, як Кітай  аб’явіў, што з 1 чэрвеня  ўводзіць пошліны  на амерыканскую прадукцыю. У спісе больш за пяць тысяч найменняў. Дзеянні Пекіна  сталі адказам на меры Вашынгтона, які павысіў тарыфы на кітайскі імпарт да 25 %. Размова  ідзе пра тавары на суму  200 мільярдаў долараў. Нагадаем, ЗША і Кітай  каля года вялі  працяглыя гандлёвыя перамовы, якія скончыліся  нічым.  Дональд Трамп  прыняў рашэнне  прадоўжыць эскалацыю гандлёвага канфлікту.