Паўночнакарэйская балістычная ракета пераведзена ў стартавае становішча. Гэта паведамляе Міністэрства абароны Японіі, спасылаючыся на касмічную разведку. Разам з тым аналітыкі не выключаюць, што Пхеньян спецыяльна робіць гэта для таго, каб збіць з толку тых, хто назірае за ёй з космасу. Між тым Японія не выключае, што КНДР можа пайсці на адначасовы запуск адразу некалькіх ракет. За сітуацыяй на Карэйскім паўвостраве ўважліва сочаць і ў ЗША. У Пентангоне гатовы маментальна збіць ракету, калі яе траекторыя будзе пагражаць Злучаным Штатам або іх саюзнікам. Паводле меркавання шэрагу палітолагаў, напружанне, якое зараз назіраецца на Карэйскім паўвостраве, хутчэй за ўсё, пойдзе на спад да канца красавіка, калі скончацца сумесныя ваенныя вучэнні паміж CША і Паўднёвай Карэяй.














