Становішча ва Украіне застаецца напружаным

27 февраля 2014
Галоўны ачаг сутыкненняў - Сімферопаль. Тут, паводле некаторай інфармацыі, загінулі 3 чалавекі, каля 30 пацярпелі. Паводле слоў відавочцаў, напярэдадні вечарам на плошчы горада прагрымеў выбух.


Сёння Вярхоўная Рада Украіны павінна прызначыць новы ўрад. Імёны кандыдатаў спачатку агучылі і зацвердзілі на Майдане. Так, кандыдатам на пасаду прэм'ера вылучаны старшыня парламенцкай фракцыі Батьківщина Арсеній Яцанюк. Паводле папярэдняй інфармацыі, пасады ў кабміне зоймуць камендант Майдана Андрэй Парубій. Яго намеснікам можа стаць лідар радыкальнага руху Правы сектар Дзмітрый Яраш.

Фарміраванне новага ўрада неабходна за кароткія тэрміны. Хаос ва Украіне паскорыў і без таго катастрафічныя працэсы ў эканоміцы краіны. Спад прамысловай вытворчасці за студзень склаў 16 працэнтаў. Казна пустая, падатковых паступленняў амаль няма. Нацбанк больш не ў стане стрымліваць падзенне грыўны.