Сітуацыя на мексіканска-амерыканскай мяжы абвастраецца

21 ноября 2018

Разведвальныя службы ЗША даведаліся, што нелегальныя мігранты з краін Цэнтральнай Амерыкі маюць намер штурмам прарывацца на тэрыторыю Штатаў. Зрабіць гэта бежанцы збіраюцца на ўчастку мяжы каля горада Сан-Дыега, штат Каліфорнія. Перасяленцаў не палохае шматтысячная ваенная ахова памежнай тэрыторыі. Каб даведацца пра планы шукальнікаў прытулку па перасячэнні мяжы, Вашынгтон укараняе ў караван бежанцаў сваіх агентаў. Таксама адсочваецца перапіска мігрантаў у сацсетках.