Агульнапалітычная дыскусія 72-й сесіі Генасамблеі ААН пачынаецца сёння ў Нью-Ёрку

19 сентября 2017

На спрэчкі прыбылі больш як 130 прэзідэнтаў і міністраў замежных спраў. Удзельнікі абмяркуюць урэгуляванне канфліктаў, кліматычную палітыку і сацыяльна-эканамічнае развіццё. На сёння запланаваны выступленні 37-мі спікераў, у тым ліку лідараў ЗША, Афганістана, Бразіліі, Егіпта. Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, як чакаецца, агучыць прапановы нашай краіны ў чацвер. Мінск сёлета актыўна прасоўвае ініцыятыву новага глабальнага працэсу мірабудаўніцтва, аналагічнага Хельсінкскаму, а таксама "інтэграцыі інтэграцый".