Агульнанацыянальны карантын уводзіць Чэхія

16 марта 2020
Пакуль да 24 сакавіка. Надзвычайнае становішча аб’явілі ў Сербіі. Рашэнне аб закрыцці мяжы прынялі ўлады Аргенціны. А ў Нью-Ёрку да 20 красавіка закрываюць усе школы. 

А вось сярэднія навучальныя ўстановы некаторых буйных гарадоў Японіі аднавілі заняткі. Там у апошні час не было выяўлена новых выпадкаў заражэння. Усяго ў свеце COVID-19 інфіцыраваныя больш за 153 000 чалавек. У спісе - звыш 140 краін.