Агульнаеўрапейскі дэфіцыт: у Латвіі востры недахоп лекаў

5 октября 2021

У Латвіі востры дэфіцыт лекаў: спіс медыкаментаў, якія адсутнтчаюць у продажы, налічвае ўжо некалькі сотняў найменняў. Часта мясцовым жыхарам прыходзіцца імчацца па лекі на іншы канец краіны. Аналагічная сітуацыя ў суседняй Эстоніі. Улады прыбалтыйскіх краін называюць прычынай праблемы агульнаеўрапейскую сітуацыю з медыкаментамі: з-за каранцінных абмежаванняў аказаліся перарванымі гандлёвыя ланцужкі і парушана лагістыка паставак. Тлумачэнне наўрад ці паслужыць латышам і эстонцам суцяшэннем. Тыя, каму патрэбныя лекі, адносяцца звычайна да самых уразлівых пластоў насельніцтва - яны і без таго пакутуюць ад крызісу больш за іншых, а зараз і наогул рызыкуюць сваімі жыццямі.