Агульная колькасць вылечаных ад каранавіруса ў Кітаі ўжо амаль удвая перавышае колькасць памерлых

5 февраля 2020
КНР павінна выйграць бітву з каранавірусам у найбліжэйшы час - такую ўпэўненасць выказалі ў кітайскім МЗС. Словы падмацавалі статыстыкай. Агульная колькасць вылечаных (гэта амаль тысяча чалавек) зараз амаль удвая перавышае колькасць памерлых. 

Эвакуіраваныя з Кітая 10 беларусаў  - у Цюмені

Тым часам у Цюмень сёння прыбылі два ваенныя самалёты з эвакуіраванымі з Ухані на борце. З зоны распаўсюджвання віруса вывезлі амаль 150 чалавек. Большасць  расіяне, а таксама грамадзяне краін СНД. Сярод іх   10 беларусаў. Усіх змясцілі на двухтыднёвы каранцін. 

У Ганконгу на каранціне круізны лайнер

А ў порце Ганконга на каранцін адпраўлены амаль дзве тысячы пасажыраў з круізнага лайнера. У 30 чалавек  тэмпература, кашаль і боль у горле. Выходзіць на сушу ўсім, хто знаходзіцца на караблі, катэгарычна забаронена. Яшчэ адно круізнае судна Diamond Princess зараз стаіць на рэйдзе Ёкагамы. У 10 чалавек быў пацверджаны каранавірус. Усяго на борце знаходзяцца каля 3 тысяч 700 чалавек.