Агульная колькасць ахвяр урагану "Ірма" не менш як 55 чалавек

13 сентября 2017
Агульная колькасць ахвяр урагану "Ірма" ў Злучаных Штатах Амерыкі і краінах Карыбскага басейна складае не менш як 55 чалавек. Пры гэтым не менш як 18 смерцяў прыпадае на тэрыторыю ЗША: 12 чалавек загінулі ў Фларыдзе, 4 - у Паўднёвай Караліне, яшчэ двое - у Джорджыі. У краінах Карыбскага басейна афіцыйна пацвярджаюць гібель 37 чалавек. Аднак мясцовыя ўлады папярэджваюць, што гэтыя даныя могуць яшчэ змяніцца падчас разбору завалаў. Дарэчы, Ураган "Ірма" назвалі самым моцным у Атлантыцы мінімум за апошнія 10 гадоў. Узбярэжжа Фларыды накрылі хвалі вышынёй да 4 з паловай метраў, а потым пачаліся праліўныя дажджы. Стыхія таксама нанесла катастрафічны ўрон Віргінскім астравам, Антыгуа і Барбуда, Барбадосу, а таксама Кубе, Пуэрта-Рыка і Гаіці, астравам Святога Варфаламея і Святога Марціна.