Агульная эканамічная зона з'явіцца на Карыбах

18 декабря 2013

Да такога рашэння прыйшлі на саміце ў Венесуэле прадстаўнікі Баліварыянскага альянса народаў Амерыкі і рэгіянальнай арганізацыі Петракарыбе. У далейшым зону плануецца ўключыць у Меркасур. Праз месяц у Каракасе пройдзе саміт Меркасур, на якім гэтае пытанне абмяркуюць дэталёва. Як адзначаюць эксперты, супрацоўніцтва ў эканоміцы краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна стала нарошчваецца. Важнымі для рэгіёну з'яўляюцца і іншыя краіны, гандлёва-эканамічныя адносіны з якімі могуць станоўча адбіцца на будучыні агульнага рынку. Як вядома, Меркасур з'яўляецца ўзаемадапаўняльным эканамічным суб'ектам.