АБСЕ паведамляе аб сур'ёзных парушэннях рэжыму спынення агню ў Данбасе

3 февраля 2017

Ледзь не кожную гадзіну абнаўляюцца паведамленні па сітуацыі ва Украіне. Сёння гэтую тэму закраналі і ў Вялікай размове з Прэзідэнтам. Сапраўды, балюча за суседзяў. АБСЕ паведамляе аб сур'ёзных парушэннях рэжыму спынення агню ў Данбасе. У тым ліку аб прымяненні зброі, забароненай мінскімі пагадненнямі. У прыватнасці, назіральнікі зафіксавалі чатыры танкі Т-64 у падкантрольным Кіеву жылым сектары Аўдзееўкі. А ў раёне гарадка Ясінаватая былі заўважаныя ракетныя сістэмы залпавага агню БМ-21.

Паведамляе АБСЕ і аб павелічэнні колькасці ўзброеных сутыкненняў - бакі канфлікту шмат разоў адкрывалі агонь прама з жылых кварталаў Данецка і Аўдзееўкі. Ёсць загінуўшыя і параненыя ў абодвух бакоў. Абстраляныя былі і назіральнікі місіі. Разбураныя многія дамы і інфраструктура. Людзі застаюцца без электраэнергіі і цяпла. Баі паміж узброенымі сіламі Украіны і фарміраваннямі непрызнанай ДНР аднавіліся напрыканцы студзеня. І з кожным днём іх інтэнсіўнасць узрастае.

Сітуацыю ў Данбасе абмяркуюць на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН. 21 лютага сусветная арганізацыя павядзе кансультацыі па тэме "Крызісы ў Еўропе". І ўкраінская тэма - адна з галоўных.