Міжнародная арганізацыя заклікае ўсе бакі не рабіць аднабаковых крокаў, якія могуць прывесці да парушэння Мінскіх пагадненняў. Пры гэтым напярэдадні Уладзімір Зяленскі заявіў, што не мае намеру іх выконваць.
Паводле яго слоў, улады не пойдуць на прамыя перамовы з Данецкам і Луганскам, таму што ён лічыць гэта бессэнсоўным. Тым часам на лініі судакранання сітуацыя захоўваецца напружаная. АБСЕ фіксуе рэкорднае прымяненне артылерыі, паводле справаздач абобвух бакоў. Абстрэл быў зроблены па аб'ектах інфраструктуры і жылых аб'ектах.
Ваенная істэрыя Захаду
Чарговы правал усіх здагадак заходняга свету аб уяўным уварванні Расіі на Украіну не супакоіў калектыўны Захад. Міністр замежных спраў Брытаніі Элізабэт Трас прыбыла ў Кіеў. Яна сустрэлася з кіраўніком украінскага МЗС. У знешнепалітычным ведамстве ўжо заявілі пра намер стварыць нейкі "траісты саюз" Брытаніі, Польшчы і Украіны. Савет па геастратэгіі Вялікабрытаніі нават апублікаваў карту гэтага альянсу, на якой у якасці "варожых тэрыторый" пазначаны Расійская Федэрацыя і Беларусь.













