Абвастрэнне канфлікту на Блізкім Усходзе

17 мая 2021

Ужо тыдзень не спадае градус напружанасці ў зоне канфлікту Ізраіля і Палесціны. Інтэнсіўнасць узаемных ракетных абстрэлаў не зніжаецца. План па вырашэнні сітуацыі ўдзельнікам прапаноўвае Генеральны сакратар ААН, але, відаць, прыслухоўвацца да яго бакі не збіраюцца, як і ўступаць у перамовы. К вечару ўзаемны абмен ударамі зноў актывізаваўся.

Савет бяспекі ААН правёў пасяджэнне, удзельнікі якога паспрабавалі прапанаваць бакам блізкаўсходняга канфлікту варыянты няхай часовага, але перамір'я. Прынцыпы, на якіх яно можа быць заснавана, сфармуляваў Генеральны сакратар ААН.