Знойдзены сігнал ад чорных скрыняў прапаўшага егіпецкага авіялайнера

2 июня 2016

Меркавана, ён знаходзіцца на глыбіні каля трох кіламетраў. Такую інфармацыю пацвярджае Бюро расследавання і аналізу бяспекі цывільнай авіяцыі Францыі. Сігнал змаглі ўлавіць прыборы з ваеннага карабля "Лаплас". Гэта дазволіла вызначыць прыярытэтную зону пошукаў абломкаў самалёта, а таксама тэхнічныя сродкі, якія неабходна пры гэтым выкарыстаць. Нагадаем, егіпецкі лайнер А320 прапаў з радараў амаль два тыдні таму на шляху з Парыжа ў Каір. На яго борце знаходзіліся 66 чалавек.