Выяўлены новы від віруса-вымагальніка WannaCry

16 мая 2017

Пра гэта паведамілі ізраільскія спецыялісты. Яны адзначаюць, што новы від віруса заражае адзін камп'ютар за секунду. Нагадаем, што самая масавая кібератака ў гісторыі чалавецтва адбылася ў мінулую пятніцу. Ад віруса WannaCry пацярпелі 300 000 камп'ютараў 150 краін свету. Многія з іх належаць буйным карпарацыям і дзяржустановам. Кібератаку атрымалася спыніць, аднак хакеры мінулай ноччу запусцілі абноўленую версію віруса.