Прадстаўнікі ЦВК Украіны завяршылі падлік бюлетэняў і апублікавалі афіцыйныя вынікі выбараў дэпутатаў Вярхоўнай рады. Самым прадстаўнічым у парламенце - 132 месцы - будзе Блок Пятра Парашэнкі. На другім месцы - Народны фронт прэм'ера Арсенія Яцанюка. Партыя атрымала 82 крэслы. Трэцяй у спісе - Самадапамога. Услед за ёй - Апазіцыйны блок. Пераадолелі 5-працэнтны бар'ер таксама Радыкальная партыя і Бацьківшчіна. Паводле звестак ЦВК, па аднамандатных акругах на выбарах у парламент перамаглі 6 прадстаўнікоў партыі Воля. Разам з імі па адным прадстаўніку Моцнай Украіны, ЗАСТУПа, Правага сектара і Волі. У Раду таксама абраныя самавылучэнцы. Іх - 96.














