Абмен адбыўся

25 мая 2016

Крыніцы інфармагенцтваў некалькі гадзін таму заявілі аб абмене ўкраінкі Саўчанкі на двух расіян - Ерафеева і Аляксандрава. Такая дамоўленасць была дасягнута падчас тэлефонных перамоў "нармандскай чацвёркі". Самалёт з байцамі ГРУ ўжо прызямліўся ў аэрапорце Унукава. А борт з Надзеяй Саўчанкай літаральна некалькі хвілін таму сеў у аэрапорце Барыспаля. Сустрэць яе прыбыў асабіста Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.