Абломкі кітайскай касмічнай станцыі згарэлі ў атмасферы

2 апреля 2018

"Цяньгун-1" адпрацавала ў космасе больш за шэсць гадоў. Тройчы туды адпраўляліся экспедыцыі. Станцыя павінна была вярнуцца на Зямлю яшчэ летась, але тэрміны змянілі. Гэта спарадзіла паведамленні, што яна выйшла з-пад кантролю і пагражае зваліцца на Зямлю.