Абледзяненне самалёта парушыла працу прыбораў. Першыя заключэнні пасля расшыфроўкі самапісца

13 февраля 2018

Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт назваў магчымую прычыну крушэння Ан-148 пасля завяршэння расшыфроўкі звестак бартавога параметрычнага самапісца. Да трагедыі магло прывесці абледзяненне, з-за якога прыборы няправільна адлюстроўвалі хуткасць. Адзначым, што перад вылетам камандзір экіпажа адмовіўся ад супрацьабледзянёнай апрацоўкі самалёта. Чаму ён прыняў такое рашэнне, пакуль не паведамляецца. У камітэце ўдакладнілі, што небяспечная сітуацыя на борце ўзнікла праз дзве з паловай хвіліны пасля ўзлёту на вышыні тысяча трыста метраў. У гэты момант самапісцы зафіксавалі разыходжанні паміж сведчаннямі датчыкаў хуткасці. Нагадаем, самалёт Ан-148 "Саратаўскіх авіяліній", які ляцеў з Масквы ў Орск, разбіўся 11 лютага. Загінуў 71 чалавек.