Вынікі цяперашніх выбараў у Еўрапарламент даюць адназначнае разуменне таго, што аб'яднаная Еўропа больш не можа быць такой, як раней. Пра гэта заявіў прэм'ер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран. Як паведамілі ў канцылярыі прэм'ера на Даўнінг-стрыт, ён ужо зрабіў некалькі званкоў сваім еўрапейскім калегам і заклікаў іх паставіць пытанне наконт змянення структуры Еўрасаюза на нечарговым саміце, які адкрываецца ў Бруселі.
Варта адзначыць, што менавіта Кэмеран стаў ініцыятарам правядзення рэферэндуму па адносінах Лондана з Бруселем. Галасаванне плануецца арганізаваць да канца 2017 года ў выпадку, калі прэм'ер застанецца ва ўладзе пасля чарговых усеагульных выбараў. Нагадаем, сенсацыяй выбараў стаў прарыў еўраскептычнай Партыі незалежнасці ў Вялікабрытаніі і радыкальнага Нацыянальнага фронту ў Францыі. Яны сталі абсалютнымі пераможцамі, атрымаўшы больш за чвэрць галасоў усіх выбаршчыкаў сваіх краін. На думку экспертаў, некаторыя еўрапейскія лідары могуць скарыстацца вынікамі выбараў у Еўрапарламент, на якіх атрымалі поспех еўраскептыкі, каб знайсці падставу для паслаблення жорсткай бюджэтнай палітыкі ў еўразоне.














