Obamacare заменяць

5 мая 2017

Палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША прыняла законапраект аб адмене праграмы льготнага медстрахавання. За прагаласавала неабходная колькасць кангрэсменаў: рэспубліканцы набралі 217 галасоў, што ўсяго на адзін голас перавышае неабходны мінімум. Цяпер дакумент павінен разгледзець сенат. Нагадаем, спроба ніжняй палаты адмяніць Obamacare у сакавіку не ўвянчалася поспехам. Пазней было вырашана на працягу пяці гадоў стварыць мэтавы шматмільярдны фонд для субсідзіравання медыцынскіх полісаў грамадзян, якія пакутуюць ад хранічных захворванняў.