Абама гатовы ўзяць паўзу і пакуль не наносіць удар па Сірыі

10 сентября 2013

Так Прэзідэнт ЗША адрэагаваў на расійскую ініцыятыву перадаць усе запасы хімічнай зброі арабскай рэспублікі пад міжнародны кантроль. Па меркаванні кіраўніка Белага дома, калі сірыйскія ўлады пагодзяцца расстацца з арсеналам, гэта можа стаць першым крокам да спынення канфлікту. Разам з тым, ЗША не гатовыя цалкам адмовіцца ад правядзення ваеннай аперацыі. Зараз Абама спрабуе заручыцца падтрымкай сенатараў. Галасаванне, запланаванае на заўтра, верхняя палата Кангрэса вырашыла правесці пазней, бо дэбаты з нагоды сілавой рэзалюцыі працягваюцца. Сёння Абама правядзе закрытыя сустрэчы з сенатарамі-дэмакратамі і рэспубліканцамі, а ўвечар звернецца да нацыі з нагоды сітуацыі ў Сірыі.