Пра тое, як краінам Старога Свету справіцца з палітычным крызісам, вырашыў падказаць Дональд Трамп

9 Снежня 2018

Пра тое, як краінам Старога Свету справіцца з палітычным крызісам, вырашыў падказаць амерыканскі прэзідэнт. Паводле слоў Дональда Трампа, еўрапейскім уладам трэба   "пакончыць з недарэчным і надзвычай дарагім" Парыжскім пагадненнем па клімаце, а сродкі, што выплачваюцца ў рамках гэтай дамовы, "вярнуць людзям у выглядзе больш нізкіх падаткаў". Пра гэта кіраўнік Белага дома напісаў у мікраблогу Twitter .


Папулярныя

Рэкамендуемыя