Пра новы шпіёнскі скандал піша сёння газета Гардыян

17 июня 2013

Амерыканскія і брытанскія спецслужбы праслухоўвалі перамовы Дзмітрыя Мядзведзева падчас саміту Вялікай дваццаткі ў 2009 годзе. Таксама пад сочкай апынуліся прадстаўнікі НАТА, Турцыі і Паўднёвай Афрыкі. Пра новы шпіёнскі скандал піша сёння газета Гардыян са спасылкай на Эдварда Сноўдэна - таго, хто ўчыніў уцечку інфармацыі аб дзейнасці спецслужбаў ЗША. Сочка была накіраваная на тое, каб стварыць перавагу таго або іншага боку на перамовах.