Нью-Ёрк заклікае Барака Абаму закрыць Гуантанама

18 мая 2013

Дзясяткі амерыканцаў выйшлі на Таймс-Сквер з плакатамі ў падтрымку вязняў, якія вось ужо 100 дзён галадаюць у засценках ваеннай турмы на Кубе. Аналагічныя акцыі пратэсту пройдуць сёння і ў іншых гарадах ЗША. Паводле  апошніх звестак, ужо 102  са 166-ці зняволеных праводзяць галадоўку. Барак Абама першапачаткова збіраўся закрыць турму, але так і не змог гэтага зрабіць. У выніку вязні Гуантанама працягваюць заставацца ў няведанні  наконт  сваёй будучыні. А гэта супярэчыць усім прававым нормам і выклікае ў арыштантаў пратэст.