Нью-Ёрк рыхтуецца да снежнай буры

27 января 2015

Сіноптыкі гавораць, што гэта будзе наймацнейшая прыродная катастрофа за апошнія гады. У мегаполісе ўжо спынены грамадскі транспарт. Ураган абрынецца на атлантычнае ўзбярэжжа Штатаў літаральна праз дзве гадзіны. У горадзе выпадзе каля 30 сантыметраў снегу. Рэжым надзвычайнай сітуацыі аб’яўлены ўжо ў чатырох штатах - Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі, Канектыкуце і Масачусецы. Жыхары закупіліся ежай, цёплымі рэчамі, фанарыкамі і абагравальнікамі.