Нью-Ёрк рыхтуецца да Раства і Новага года

7 ноября 2015

Гіганцкую елку ў Вялікі яблык гэтай восенню прывезлі са штата Нью-Ёрк. Яе вышыня 24 метры, а вага 10 тон. Галоўны садоўнік нью-ёркскага Ракфелер-цэнтра нагледзеў дрэва ў прыватнай фермерскай гаспадарцы. За найбліжэйшыя тыдні елку, пасаджаную ў 50-я гады мінулага стагоддзя, упрыгожаць трохметровай зоркай з крышталёў Свароўскі і тысячамі цацак і лямпачак. Яны, як чакаецца, загарацца 2 снежня.