Нью-Ёрк рыхтуецца да самай магутнай у гісторыі снежнай буры

14 марта 2017

На паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа ЗША ўжо абрынуўся магутны шторм. Сіноптыкі абяцаюць за найбліжэйшыя гадзіны рэкордную колькасць ападкаў. Гурбы могуць вырасці да паўметра. Закрываюцца школы і дзяржустановы. Небывалы ажыятаж у магазінах - людзі запасаюцца вадой, скупліваюць прадукты, а таксама рыдлёўкі. У Паўночнай Караліне непагадзь бушуе другія суткі. Пашкоджаныя лініі электраперадачы. Адмененыя больш як паўтары тысячы рэйсаў. У Нью-Ёрку аб’яўлена аб надзвычайным становішчы. Таксама сёння закрыта штаб-кватэра ААН.