Гэта дзесяцігоддзе можа стаць самым гарачым з моманту пачатку метэаназіранняў

3 декабря 2019
Стаць самым гарачым з моманту пачатку метэаназіранняў можа цяперашняе дзесяцігоддзе. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі. Ён прагучаў на канферэнцыі па клімаце ў Мадрыдзе. 2019, паводле слоў навукоўцаў, зойме другое або трэцяе месца сярод самых цёплых гадоў за ўсю гісторыю назіранняў. Самым спякотным годам пакуль застаецца 2016.