Новы выбух у ЗША

17 апреля 2013

Падарваўся пакет у цэнтры горада Атланта (штат Джорджыя), калі малады чалавек паспрабаваў яго прыняць. Зараз хлопец у бальніцы. Інцыдэнтам займаюцца агенты ФБР. Яны не выключаюць сувязь з нядаўнімі падзеямі ў Бостане. Тут, нагадаем, падчас тэракту загінулі 3 і параненыя амаль 200 гледачоў знакамітага марафона. Апазнаныя целы ўсіх загінуўшых. Сярод іх грамадзянка Кітая. Амерыканскія ўлады прапанавалі 50 тысяч долараў за інфармацыю аб арганізатарах выбуху.