Новы выбух на захадзе Шры-Ланкі. У краіне прадоўжана каменданцкая гадзіна

25 апреля 2019

Сітуацыя ў Шры-Ланцы  ўсё яшчэ далёкая ад стабільнай. Паводле  апошніх звестак, тэрарысты рыхтавалі новую серыю нападаў  падчас пахаванняў ахвяраў выбухаў. Аб гэтым паведамляе тэлеканал  CNN. У краіне прадоўжана каменданцкая гадзіна. Раніцай на захадзе Шры-Ланкі прагрымеў  новы выбух. Аб загінуўшых  не паведамляецца. У рамках расследавання  затрыманыя больш за  60 падазроных. Яшчэ каля 40-ка - у вышуку. Ахвярамі атак  сталі 360 чалавек.