Новы віток у скандале з допускам расіян на Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане

23 января 2018

Міжнародны алімпійскі камітэт апавяшчае спісы тых, каму функцыянеры дазволілі ўдзельнічаць у галоўным зімовым старце чатырохгоддзя - сярод іх не апынулася большасці лідараў нашых усходніх суседзяў, а ў біятлоне адправіцца ў Пхёнчхан дазволілі ўсяго тром страляючым лыжнікам. Саюз біятланістаў Расіі ўжо заявіў, што, калі сітуацыя не зменіцца, каманда ў поўным складзе гатовая адмовіцца ад удзелу ў галоўным зімовым страце чатырохгоддзя. Не выступіць у Паўднёвай Карэі і шасціразовы алімпійскі чэмпіён Віктар Ан, двухразовы чэмпіён свету Сяргей Усцюгаў, хакеісты Нічушкін і Плотнікаў. Амаль уся зборная па каньках прапусціць Алімпіяду. Адпаведныя апеляцыі пададзеныя ў Спартыўны арбітражны суд, але пытанне, што рабіць расіянам, якія будуць выступаць на Гульнях без свайго флага і гімна, стала яшчэ вастрэйшым. За падзеямі вакол скандалу сочыць у Маскве Дар'я Белавусава-Пятроўская.

Ці трэба Расіі ехаць на зімовую Алімпіяду - гэта пытанне зноў у цэнтры ўвагі. Як вядома, Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў выступаць у Пхёнчхане ўсім расійскім спартсменам, якія раней не былі замяшаныя ў допінг-скандалах. Але, як стала вядома сёння, у спіс "невыязных" на Алімпіяду трапілі і цалкам чыстыя спартсмены.

Так, у няласцы МАК апынуліся вядучыя расійскія фігурысты, канькабежцы, хакеісты і біятланісты. Усе тыя, хто раней не значыўся ў чорным спісе Макларэна. А гэта вядомыя на ўвесь свет імёны, якія ішлі на золата Алімпіяды. Па сутнасці, пасля такога рашэння Расія пазбаўляецца ў Пхёнчхане ключавых атлетаў і практычна 80 працэнтаў усёй зборнай.

Так, у апошні момант на Алімпіяду не ўзялі алімпійскага чэмпіёна ў біятлоне Антона Шыпуліна, двухразовага чэмпіёна свету ў лыжных гонках Сяргея Усцюгава, шасціразовага алімпійскага чэмпіёна па шорт-трэку Віктара Ана. Алімпіяду прапусціць практычна ўся зборная Расіі па канькабежным спорце. Таксама камісія МАК дабралася да расійскіх хакеістаў і фігурыстаў. Дэпутаты Дзярждумы тлумачаць такое рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта псіхалагічным націскам на ўсю краіну. Тым больш, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

У гэтай сітуацыі не застаецца ўбаку і Дзмітрый Губерніеў. Вядомы расійскі тэлекаментатар у сваім "Інстаграме" востра выказаўся на апошняе рашэнне МАК.

Сёння Алімпійскі камітэт Расіі накіраваў у адрас МАК афіцыйны ліст з запытам канкрэтных прычын, чаму лідары не ўключаныя ў спіс патэнцыяльных удзельнікаў Алімпійскіх гульняў. Канчатковыя прозвішчы расійскіх спартсменаў, якія выступяць у Пхёнчхане, стануць вядомыя напрыканцы студзеня.