Новы віток старога скандалу з праслухоўваннем амерыканскіх спецслужбаў

22 октября 2013

Чарговую порцыю сакрэтаў журналістам перадаў той жа былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн. Зараз прэтэнзіі ЗША могуць прад'явіць Італія, Іспанія і Нідэрланды. Уплывовыя выданні ў гэтых краінах пішуць пра сапраўднае паляванне на асабістыя звесткі мільёнаў сваіх грамадзян. Італьянскія дэпутаты ўжо запатрабавалі ва ўрада краіны асудзіць праслухоўванне тэлефонных гутарак сваіх грамадзян спецслужбамі ЗША. Бараку Абаме ўжо давялося апраўдвацца перад сваім французскім калегам у аналагічным скандале. Ён быў змушаны запэўніць Франсуа Аланда, што ЗША перагледзяць метады збору разведзвестак. Але, відаць, такія абяцанні Парыж не задаволілі. На Елісейскіх палях рыхтуюць ноту пратэсту ў Еўрасаюз, і там многія палітыкі ўжо гатовыя яе падтрымаць.