Новы тып пнеўманіі дабраўся да Францыі

25 января 2020
Каранавірус дабраўся да Еўропы. Францыя пацвердзіла тры выпадкі заражэння новай пнеўманіяй. Хворыя знаходзяцца ў бальніцах Парыжа і Бардо. Вядома, што яны абодва нядаўна вярнуліся з Кітая. Пацверджаны і другі выпадак заражэння ў ЗША. Жыхар Чыкага прыехаў з Ухані.

Паміж тым колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння ў КНР перавысіла 1 300 чалавек, памёр 41 пацыент. Ужо ў 13 гарадах Паднябеснай спынілі транспартную сувязь. Пры гэтым у Шанхаі вылечылі аднаго чалавека, заражанага каранавірусам. Гэта жанчына, якая доўгі час жыла ва Ухані.