Новы выпадак стральбы адбыўся ў горадзе Сент-Джозеф у Мічыгане

12 июля 2016

ЗША ніяк не пазбавіцца ад паху пораху. Новы выпадак стральбы адбыўся ў горадзе Сент-Джозеф (штат Мічыган) прама ў будынку суда. Як паведамляюць СМІ, адкрыў агонь зняволены, які выхапіў зброю ў паліцэйскага. Загінулі два судовыя прыставы, параненыя памочнік шэрыфа і жанчына, якая знаходзілася ў калідоры будынка суда. Злачынец спрабаваў уцячы, але быў ліквідаваны. Ужо вядома, што наручнікаў на зняволеным не было.